04/12/2021
guided tour

[З мистецтвом на ти]

Guided tour in Byelorussian of Political Art exhibition conducted by Viyaleta Khviatskovich

  • Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі замак» запрашае Вас на экскурсію на беларускай мове па выставе «Палітычнае мастацтва». Экскурсію па выставе правядзе Віялета Хвяцковіч.

    Віялета Хвяцковіч - даследчыца з Беларусі, якая належыць да першага пакалення незалежнай Беларусі. На ўласным вопыце разважае і назірае асаблівасці развіцця беларускага мастацтва як формы самаідэнтыфікацыі ў прасторы фарміравання нацыянальнай ідэі, а таксама спосабу пошуку культурнай і моўнай свабоды. Таксама аналізуе мастацтва пратэсту па-беларуску: ад нонканфармізму 1980-х гг. да мастацтва пратэсту (protest art), калі мастацтва было і ёсць адной з формаў пратэсту за незалежнасць ад культурнага і грамадскага ўплыву афіцыйных уладаў. Феномен новай формы нонканфармізму, які пачынаецца не з публічных дэманстрацый і адкрытай апазіцыі, але насуперак маўклівым пошукам ідэнтычнасці, праз мастацтва, як выраз і спосаб дэманстрацыі асабістага права на валоданне нацыянальнай ідэнтычнасцю ў XXI стагоддзі.

    Віялета Хвяцковіч мг. Музейнай справы і аховы гісторыка-культурнай спадчыны, БДУ, Беларусь; мг. Мастацтвазнаўства, KUL, Польшча; аспірантка 4 курса, Гісторыя мастацтваў, KUL, Польшча.

    У сувязі з абмежаваннямі і з турботы аб бяспецы наведвальнікаў уваход на мерапрыемства паводле абавязковай рэгістрацыі. Калі ласка,просім Вас адбравіць заяўку на адрас info@u-jazdowski.pl.

    Падрабязная інфармацыя аб наведванні і дзеючых санітарных рэкамендацыях размешчаны ва ўкладцы «Бяспечна наведвай».

  •  

  • [Ujazdowski Castle Centre for Contemporary Art invites to a guided tour in Byelorussian through Political Art exhibition conducted by Viyaleta Khviatskovich.
    • Due to concern for the safety of visitors, prior registration is required. To register please contact us at info@u-jazdowski.pl. 
  • More details concerning current sanitary guidelines may be found in the "Safe visit" tab.]
  • Admission fee included in the price of a ticket.
  • Registration required: info@u-jazdowski.pl.
  • Meeting point in the main hall.
04/12/2021
14:00
Event connected with:
[З мистецтвом на ти]