22/06/2026
warsztaty dla osób 15+

{Sztuka spotkania}

Cotygodniowe, poniedziałkowe warsztaty dla młodych

Мастацтва сустрэчы майстар-класы для моладзі

  • Калі ты падлетак з Польшчы, Украіны, Беларусі ці іншай краіны...
  • Калі ты шукаеш месца для сустрэч, размоў, знаёмства з новымі людзьмі і адкрыцця сучаснага мастацтва нават калі ты мала пра яго ведаеш...
  •  
    • Прыходзь у Цэнтр сучаснага мастацтва! Сустракайся з равеснікамі, размаўляй і даследуй, што сучаснае мастацтва кажа пра свет. Магчыма, менавіта тут ты знойдзеш натхненне, каб распавесці сваю гісторыю, выказаць свае эмоцыі або падзяліцца ўласнымі ідэямі.
      • Запрашаем на серыю з шасці бясплатных майстар-класаў, якія будуць адбывацца па панядзелках у Цэнтры сучаснага мастацтва ў Варшаве.
    •  
    • Майстар-класы будуць праходзіць польскай мовай.
  •  
    • Падчас іх мы:
      • створым бяспечную і адкрытую прастору для сумеснага знаходжання і знаёмства адзін з адным
      • пагаворым пра сябе, свой досвед і тое, што для нас важна
      • даследуем сучаснае мастацтва ў даступнай, нефармальнай форме
      • будзем удзельнічаць у творчых актыўнасцях, натхнёных мастацтвам
      • паспрабуем распавесці ўласныя гісторыі праз розныя мастацкія формы
  •  

Папярэдні досвед ці веды ў сферы мастацтва не патрэбныя толькі цікаўнасць і жаданне ўдзельнічаць. Майстар-класы спецыяльна арыентаваныя на людзей, якія раней не мелі кантакту з культурнымі ўстановамі, але хацелі б паглядзець, ці падыходзіць ім гэтая прастора.

Мы хочам, каб гэта было месца, дзе вы можаце адчуваць сябе свабодна, быць пачутымі і знаходзіць натхненне як для творчых пачынанняў, так і для пабудовы адносін з іншымі.

  • Даты
    • панядзелкі 25 мая, 1 чэрвеня, 8 чэрвеня, 15 чэрвеня, 22 чэрвеня, 29 чэрвеня, 18:0020:00

Удзел бясплатны. Колькасць месцаў абмежаваная. Вы можаце ўдзельнічаць ва ўсёй серыі або ў асобных сесіях. Запрашаем асобаў ад 15 гадоў узяць удзел у семінарах. Запоўніце анкету тут.

Запрашаем вас!

Семінары правядуць Марыя Юнг-Мохнацкая і Агата Кендзя.

  • Poniedziałki, 18:0020:00
  • Kolejne spotkanie:
  • 29/06/2026
  •  
  • Zajęcia będą prowadzone w języku polskim.
  • Można wziąć udział w całym cyklu albo w pojedynczych spotkaniach.
  •  
  • Udział jest bezpłatny.
  • Na warsztaty zapraszamy osoby od 15. roku życia.
  • Zapisy przez formularz.
  • Liczba miejsc ograniczona.
  •  
  • Zbiórka w holu głównym.
  •  
  • fot. A. Rejman
22/06/2026
18:00