27/02/2025
premiera książki
Pewnego razu w Słobódce
Łukasz Radzisz. Tłusty czwartek i premiera książki artystycznej Zaczyn
Тлусты чацвер і прэм'ера мастацкай кнігі Закваска
Жирний четвер та прем'єра арт-буку Закваска
Тлусты чацвер і прэм'ера мастацкай кнігі Закваска
Жирний четвер та прем'єра арт-буку Закваска
- Лукаш Радзіш
-
Аднойчы ў Слабодцы
-
Тлусты чацвер і прэм'ера мастацкай кнігі «Zaczyn» («Закваска»).
- Гэта сапраўдны сюрпрыз, што на паркінгу на варшаўскім Сярэдмесці стаіць… печка. Разам яны выгядаюць, як прыпынак для цяжкавікоў на дарозе Беласток-Кузьніца-Гародня, або на аўгустоўскай шашы ў Вільню. Там раз-пораз можна ўбачыць прыдарожную альтанку з ачагом, або цягляную печку, багата упрыгожаную думкамі кіроўцаў ціраў і малюнкамі дзяцей з аўтобуснай экскурсіі. У гэтым падарожным вандалізме шмат агульных рысаў з рысункамі амерыканскіх аматараў аўтаспыну хоба.
- У нейкім сэнсе я сам застаўся вагабундай, я пакінуў сямейны дом. Увесь час я выводжу яго часткі ў слоіках і аднаўляю ў іншых месцах. Тады важна, каб смакі былі як у Матулі, хоць у дарозе не заўсёды ўдаецца тварыць згодна з мастацтвам. Таму першую выпечку ў сапраўднай печы я зрабіў на згаданай паркоўцы ў цэнтры Варшавы. Гэта нават не быў свойскі бохан, а тлустае хачапуры, якое я спёк разам з Гелам, мастаком, запрошаным пасля Венецыянскага біенале ў Цэнтр Сучаснага Мастацтва. Тады мы стварылі цудоўную падзею.
- Цяпер разам з Томкам Паўлоўскім-Ярмолаевым я вяртаюся да згаданай печы, бо гэта добрае, нефармальнае месца сустрэчы для малой забужанскай эміграцыі. Тым больш, што крыху далей, у Лазенках, знаходзіцца персаніфікацыя ракі Буг — паўаголены каменны дзед з рогам дастатку. На Тлусты Чацвер мы прыгатуем падляшскі кактэйль. Томак прыгатуе салёныя пончыкі, начыненыя бульбяной бабкай, а над вогнішчам у катле зварыць гуляш. Я спяку хлеб, афарбаваны сокам з чарніцаў, якія разам з бярозавым сокам і дровамі для агню збіраў на балоце.
- Таксама тут, за дзесяць гадоў, я напісаў некалькі радкоў для кнігі. Цяпер усе згаданыя рэчы я прывязу ў Варшаву.
- „Аднойчы ў Слабодцы” стане прэм’ерай мастацкай кнігі „Закваска”, створанай у межах мастацкай стыпендыі Нацыянальнага цэнтра культуры „Маладая Польшча”.
- Пераклад - Клаўдыя Голіньска
Dziś w U–jazdowskim